Прыгун О.А. :: ГУО "Боровлянская гимназия"

Прыгун О.А.

Главная : Учительская : Методическая работа : Методическая копилка : Прыгун О.А.

ПРЫЁМЫ І МЕТАДЫ ВЫКАРЫСТАННЯ МЕДЫЯТЭКСТАЎ

НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ

ДЛЯ ФАРМІРАВАННЯ ІНФАРМАЦЫЙНАЙ КАМПЕТЭНЦЫІ

Век інфарматызацыі і паўсюдная дыгіталізацыя пашыраюць  спіс кампетэнцый, якімі павінен валодаць педагог новай эпохі. Камп’ютары, планшэты, мабільныя тэлефоны – тэхнічныя сродкі, без якіх не ўяўляецца сённяшні вучань. Як скарыстаць гэту тэхніку, каб яна была на карысць?

Адным з новых кірункаў з’яўляецца медыяадукацыя. Як зрабіць урок медыйнымі быць медыйнай асобай у час інфармацыйнай перагрузкі. Мяркую, што медыяграматнасць зараз – важнае патрабаванне для кожнага настаўніка.

Згодна з сучаснымі адукацыйнымі патрабаваннямі, на ўроках павінен фарміравацца шэраг кампетэнцый Медыяадукацыя дапамагае абагульніць у сабе большасць з іх. Так, напрыклад, на ўроках беларускай мовы і літаратуры пры дапамозе медыяадукацыйных прыёмаў і метадаў фарміруецца інфармацыйная кампетэнцыя. Гэта кампетэнцыя звязана з патрэбамі сучасных рэалій – інфарматызацыяй грамадства: валоданне новымі тэхнічнымі сродкамі, разуменне прымянення іх розных бакоў, апрацоўка інфармацыі, а таксама крытычнае стаўленне ў адносінах да інфармацыі, якая распаўсюджваецца СМІ.

Медыя паходзіць ад лацінскага “medium” – пасярэднік, сродак. Гэты тэрмін можа мець розныя значэнні ў залежнасці ад кантэксту.  Школьны падручнік – таксама медыя, але ён паступова губляе сваю функцыю галоўнага сродка навучання,  саступаючы яе іншым – найперш Інтэрнэту, інастаўніку гэта трэба мець на ўвазе.

У кантэксце медыяграматнасці тэрмін медыя апісвае толькі сродкі масавай камунікацыі (СМК), да якіх традыцыйна адносяць друк, радыё, тэлебачанне, кінематограф, гуказапісы, відэа, інтэрнэт.

Галоўным чынам, праца вялася над фарміраваннем двух асноўных уменняў:

А) уменне здабываць з крыніц СМІ неабходную інфармацыю, вылучаць галоўнае, крытычна ацэньваць дакладнасць;

Б) уменне выкарыстоўваць мультымедыйныя рэсурсы і камп’ютарныя тэхналогіі для апрацоўкі, перадачы і сістэматызацыі інфармацыі, стварэння баз дадзеных, прэзентацыі вынікаў пазнавальнай і практычнай дзейнасці.

Адзначу, што для мяне быў вельмі важным навык укаранення медыя ў працэс адукацыі, у звычайныя ўрокі беларускай мовы і літаратуры, у класныя і інфармацыйныя гадзіны. Распрацоўка медыяўрокаў – гэта аб’ёмная,  удумлівая праца, дзе кожная хвіліна і этап урока павінны быць якасна прадугледжаны. Паступова планаванне ўрокаў пачало атрымлівацца і стала звычайным пунктам пры падрыхтоўцы да любой формы работы ў гімназіі.

Найбольшую папулярнасць атрымалі наступныя прыёмы работы:

1) прагляд фрагментаў фільмаў на розных этапах урока (матывацыя пазнавальнай дзейнасці; знаёмства з новым матэрыялам і яго аналіз; падагульненне ведаў);

2) аналіз інфармацыі, атрыманай з артыкулаў СМІ;

3) выкарыстанне дакументаў, вытрымак з афіцыйных папер і першакрыніц;

4) стварэнне электронных банкаў дадзеных: тэстаў, прэзентацый, фільмаў, музычных запісаў;

5) медыябібліятэка артыкулаў і нататкаў па актуальных пытаннях мовы і літаратуры;

6) інтэрактыўныя сродкі навучання (гульні, тэсты, крыжаванкі);

7) электронныя слоўнікі і даведнікі;

8) блог настаўніка як зваротны сродак сувязі ў кірунку “вучань – настаўнік – бацькі” і інш.

Многія з прапанаваных форм работы шырока вядомы ў школьнай практыцы, але калі надаць ім іншы змест, то яны набываюць новы медыяадукацыйны фармат.

Наяўнасць педадагічнага партфоліа – неабходны элемент педагагічнай самапрэзентацыі, альтэрнатыва якому – блог. Блог – гэта своеасаблівы інтэрнэт-дзённік, дзе аўтар піша артыкулы або змяшчае іншыя формы медыятэкстаў для агульнага прагляду. Мной, як медыянастаўнікам,актыўна распрацоўваецца асабісты настаўніцкі блог, які можна знайсці па спасылцы prygolkamova.blogspot.com.by. Такі інтэрнэт-дзённік настаўніка выступае зваротным сродкам сувязі ў кірунку “вучань – настаўнік – бацькі”.

Выкарыстанне медыяпрадуктаў спрыяе павышэнню цікавасці да вывучэння беларускай мовы і літаратуры ў цэлым. Гэты факт даказвае псіхалагічная дыягностыка класаў (VII “А”, VII “Б”, IX “А”, IX “Б”), у якіх вывучэнне беларускай мовы і літаратуры набывае медыяадукацыйны змест. Псіхалагічнае даследаванне праходзіла па методыцы дыягностыкі пазнавальнай патрэбнасці (аўт. В. С. Юркевіч), а таксама па методыцы даследавання пазнавальнай актыўнасці вучняў (аўт. Л. А. Байкова).У псіхадыягнастычнымдаследаванні прынялі ўдзел 77 вучняў. Даследаванні паказалі, што сярод 77 (100%) вучняў 79,0% праяўляюць цікавасць да вывучэння беларускай мовы і літаратуры.

Павышэнне цікавасці да прадмета дазваляе вучням спазнаць родную мову бліжэй, а менавіта паглыбіцца ў алімпіядны рух. У 2016/2017 навучальным годзе вучаніца IX класа Кашкан Алена атрымала дыплом ІІ ступені на трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры і зараз рыхтуецца да заключнага этапу.э

Сучасны школьнік вучыцца не проста ўспрымаць інфармацыю, а пры гэтым крытычна яе асэнсоўваць, аналізаваць, разважаць. Вядома, хто шукае, той думае, а хто думае, той разважае.   

Вольга Андрэеўна ПРЫГУН

(настаўнік беларускай мовы і літаратуры ІІ к/к)