Літаратурна-творчае аб'яднанне "Эрыка"
Главная :
Учащимся :
Літаратурна-творчае аб'яднанне "Эрыка"

Наш дэвіз:
Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову.
Якуб Колас
Мэта і задачы аб’яднання
Мэта літаратурна-творчага аб’яднання – пашырыць літаратурныя і культуралагічныя веды вучняў, развіваць іх эстэтычны густ і агульную культуру,падтрымліваць і развіваць цікавасць да розных відаў мастацтва (тэатра, музыкі, жывапісу), выхоўваць іх мастацкі густ;на аснове найлепшых літаратурных узораў развіваць вобразнае мысленне вучняў, іх пазнавальныя інтарэсы, літаратурныя схільнасці і творчыя здольнасці; сістэматызаваць і замацаваць веды па тэорыі літаратуры.
Задачы аб’яднання:
➢ арганізацыя творчай дзейнасці навучэнцаў;
➢ інтэграцыя вучэбнай і пазаўрочнай дзейнасці, правядзенне творчых мерапрыемстваў розных формаў;
➢ знаёмства з культурай і мастацтвам беларускага народа, роднага краю;
➢ выяўленне і аб’яднанне аматараў паэзіі і прозы, чытальнікаў, юных паэтаў і празаікаў і садзейнічанне працэсу іх творчага развіцця;
➢ стварэнне ўмоў для правядзення вольнага часу і зносін моладзі;
➢ выпрацоўка норм культурных зносін падлеткаў паміж сабой;
➢ выхаванне любові да роднай мовы і роднай культуры.
Кіраўнік аб’яднання: Лысюк Аліна Вітальеўна
Куратар аб’яднання: Скавінская Алена Уладзіміраўна
Нашы дасягненні ЧЫТАЦЬ
Мерапрыемствы ГЛЯДЗЕЦЬ
Наша творчасць ЧЫТАЦЬ
Парады ЧЫТАЦЬ